Аршанская старонка Музыка: Владимир Оловников Слова: Адам Русак
За лугамi сiнеюць узлескi,
Зашумела калоссе ў палях.
Зарасли партызанскiя сцежкi
У шумлiвых аршанскiх лясах.
Праляглi ад Масквы да Берлiна
Цераз Оршу дарогi-пуцi.
Па шырокiх прасторах краiны
Пра Заслонава песня ляцiць.
Па шырокiх прасторах
Песня ўдалi ляцiць.
I навечна у сэрцы народным
Легендарнае iмя жыве,
Пралятае над краем свабодным,
На працоўны на подзвiг заве.
Дзе на вахту заслонаўцы сталi,
Там зялёныя свецяць агнi
I дарогамi дружбы у далi
Йдуць саставы па роднай зямлi.
Па шырокiх прасторах
Песня ўдалi ляцiць.
I уранку, i позняй парою
Спеў брыгад на палетках чуцён.
Для аршанскiх ткачых за ракою
Морам сiнiм калышацца лён.
Гонiць хвалi Дняпра вецер гонкi,
I спявае за берагам гай
Пра герояў аршанскай старонкi,
Пра квяцiсты заслонаўскi край.